У «Правым сектары» заявілі, што словы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб фінансаванні «Правага сектара» былым прэзідэнтам Віктарам Януковічам абсурдныя.

Пра гэта гаворыцца ў заяве партыі, апублікаванай у пятніцу вечарам.

«Відавочна, Лукашэнку, якога нездарма называюць апошнім дыктатарам Еўропы, складана паверыць у тое, што грамадскія руху могуць узнікаць, а тым больш ісці ў бой пры падтрымцы самога народа», — сказана ў заяве.

У «Правым сектары» адзначылі, што падчас падзей на Майдане арганізацыя існавала за кошт валанцёрскай дапамогі удзельнікаў і прыхільнікаў.

«У цяперашні час у фінансавай падтрымцы партыі далучыўся малы і сярэдні бізнэс. Фінансавую справаздачу аб выдатках на выбарчую кампанію «Правы сектар» апублікуе па яе завяршэнні», — адзначылі ў партыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0