Месца выбуху ў Грозным. Фота РІА Навіны

У сталіцы Чачні пры спробе затрымання быў забіты актыўны ўдзельнік незаконных узброеных фарміраванняў Аслан Алісханаў 1981 года нараджэння, які знаходзіўся ў федэральным вышуку. Са спасылкай на МУС Расіі паведамляецца, што Алісханаў з'яўляўся арганізатарам выбуху ў Грозным 5 кастрычніка.

Выбух ўвечары 5 кастрычніка прагрымеў каля канцэртнай залы, дзе павінен быў пачацца канцэрт, прысвечаны Дню горада. Калі паліцыя спыніла падазронага маладога чалавека, ён здзейсніў самападрыў. Загінулі таксама пяцёра паліцэйскіх, яшчэ больш за дзесяцёра атрымалі раненні.

Паводле папярэдняй інфармацыі следства, выбух здзейсніў 19-гадовы жыхар Грознага Апці Мудараў. Выбух стаў першым тэрактам ў Грозным за апошнія тры гады.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?