Актывістаў КХП-БНФ – удзельнікаў акцыі 7 красавіка ў Менску супраць «інаўгурацыі» А.Лукашэнкі асудзілі 10 красавіка ў Цэнтральным судзе Менску. Эдуард Бокій і Ўладзімер Богач былі асуджаныя на 10 сутак арышту кожны, Юрась Беленькі, Уладзімер Нікалаеў і абаронца намётавага гарадку Ільля Шыманскі асуджаныя на 15 сутак.

Затрыманых яшчэ ўвечары 7 красавіка прывезьлі ў суд толькі ў другой палове дня 10-га. Да гэтага іх вывезьлі з турмы на Акрэсьціна і паўдня «марынавалі» ў Цэнтральным РУУС. Сьведкамі на судзе выступалі АМАПаўцы, якія праводзілі затрыманьне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?