Старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Аляксандр Турчынаў на пасяджэнні Парламента ў панядзелак ініцыюе разгляд пытання аб забароне расійскіх тэлесерыялаў на ўкраінскіх тэлеканалах.

«Я цалкам падтрымліваю пазіцыю камбатаў аб недапушчальнасці трансляваць па айчынных тэлеканалах медыя-прадукт, у прыватнасці тэлесерыялы, якія гераізуюць ворагаў нашай дзяржавы, тых, хто развязаў і ўсяляк падтрымлівае вайну ва Украіне», — распавёў Турчынаў.

Сёння, 18 кастрычніка, быў абнародаваны тэкст ліста камандзіраў добраахвотніцкіх падраздзяленняў прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку. Ліст падпісалі камандзір палка «Дняпро-1» Юрый Бяроза, камандзір батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка і камандзір батальёна «Міратворац» Андрэй Цецярук.

«Спадар прэзідэнт, чаму, калі ўвечары ўключыць тэлевізар, ствараецца ўражанне што ў нашай краіне няма вайны? Чаму на ўкраінскіх каналах паказваюць расійскія серыялы, дзе героямі робяць нашых ворагаў? Чаму нашы маці, дзеці, любімыя вымушаныя глядзець серыялы пра герояў, якія з'яўляюцца расійскімі ваеннымі? Людзі з шаўронам РФ і яе ваенных структур забіваюць нас!» — заявілі камбаты.

Акрамя таго, камандзіры добраахвотніцкіх падраздзяленняў запрасілі ўладальнікаў тэлеканалаў пабываць у зоне баявых дзеянняў: «Хай сходзяць хоць раз у разведку, паспяць ў акопах пад артылерыйскімі абстрэламі «Градаў» і «Букаў», магчыма, тады яны запомняць, як выглядае вораг».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?