TUT.BY пачаў новы праект — «Мінскія кухні», у якім будзе расказваць, у якіх умовах жывуць і гатуюць вядомыя людзі сталіцы. Будзе абмяркоўвацца з героямі асартымент мінскіх крам, цэны ў рэстаранах і ўсё, што тычыцца нашага горада - ад архітэктуры да палітыкі. Першы герой - палітык і пісьменнік Уладзімір Някляеў.

Някляеў распавёў, навошта ён у маладосці тушыў вечны агонь, хадзіў у лазню на Маскоўскай з патэфонам і чаму цяпер лічыць дарагое Café de Paris — склепам, а гасцініцу ля цырка — нафтабазай.

Былі яму зададзеныя і чатыры «мінскія пытанні».

— Якое архітэктурнае збудаванне або помнік у Мінску вы б знеслі ў першую чаргу?

— Першае — саркафаг Палаца Рэспублікі, другое — дом Чыжа, які, як баба на чайніку, раскірэчыўшы ля Траецкага, трэцяе — гасцініцу каля цырка.

— Каму б вы паставілі ў Мінску помнік?

- Уладзіміру Караткевічу. Дзякуючы яму Мінск меў рамантыку не толькі ў 60-я, але і ў 70-я і нават 80-я. Тым больш ён заўсёды быў прыгожым і усмешлівым, што варты помніка.

— Каго вы лічыце самым геніяльным мінчанінам?

- Васіля Быкава пакуль яшчэ ніхто не перасягнуў. Ён адзін умеў данесці самае складанае самай простай мовай.

- Куды вы ў першую чаргу вядзеце ў Мінску замежных гасцей?

— У нашых музеях ёсць што паглядзець, у філармоніі ёсць што паслухаць. Вяду туды, не весці ж іх глядзець на саркафаг на Кастрычніцкай плошчы…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0