Уступіў у сілу прысуд Магілёўскага аблсуда па крымінальнай справе аб забойстве з асаблівай жорсткасцю дзвюх асоб

Як паведамляе Генеральная пракуратура Беларусі, прысудам судовай калегіі па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда асуджаны да пажыццёвага зняволення жыхар Глускага раёна за здзяйсненне забойства з асаблівай жорсткасцю дзвюх асоб, у тым ліку малалетняга дзіцяці.

У часе судовага разбору высветлена, што абвінавачаны ў пачатку верасня 2013 года ў гарадскім пасёлку Глуск падчас сваркі са сваёй сужыцелькай на глебе вызначэння яго бацькоўства ў дачыненні да 3-месячнай дзяўчынкі збіў жанчыну, звязаў яе вяроўкай, змясціў разам з дзіцем у мех, вывез на аўтамабілі і закапаў каля будынка фермы.

Паводле заключэння судова-медыцынскай экспертызы, смерць пацярпелых наступіла ад асфіксіі.

Віна абвінавачанага цалкам даказаная матэрыяламі папярэдняга і судовага следства, гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.

Вярхоўным судом касацыйная скарга асуджанага пакінутая без задавальнення, прысуд уступіў у законную сілу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?