Ён прыняты з дэфіцытам у 2,2 трыльёна рублёў альбо 1,9% унутранага валавога прадукту.
Міністар фінансаў Мікалай Корбут: «Павялічваць дэфіцыт нельга, паколькі ён і так складае 1,9 % ВУП, у той час, як сярэдні паказчык за пяцігодку мусіць складаць 1,5 % валавога ўнутранага прадукту. На жаль, унутраных фінансавых рэсурсаў у краіне няма».
Дэпутатка Ганна Бурава спытала міністра фінансаў, зь якіх разьлікаў цаны на газу фармаваўся праект бюджэту. На што спадар Корбут адказаў ёй наступным чынам: «Я гэтую лічбу ведаю, і Вам скажу, але толькі сам на сам. Усё ж перамовы працягваюцца»
Як і ў папярэднія гады, у праекце бюджэту шмат грошай выдаткоўваецца ў аграрны сэктар. Паводле міністра фінансаў, аграрнікі атрымаюць 4 трыльёны рублёў. Для параўнаньня: на ліквідацыю наступстваў аварыі на Чарнобыльскай станцыі ў бюджэце прадугледжана 625 мільярдаў рублёў, на нацыянальную бясьпеку 1,3 трыльёна, на праваахоўныя органы — 2,2 трыльёна рублёў.
Пазьней Мінфін Беларусі ўсё ж паінфармаваў афіцыйна, што праект бюджэту зьвярстаны, зыходзячы з кошту газу $125 за 1 тыс. куб.м.