20 кастрычніка запусціўся праект экс-кіраўніка Lenta.ru Галіны Цімчанка Meduza.

На сайце прадстаўлена пяць тэматычных экранаў, паміж якімі можна перамяшчацца. На сайце не будуць прадстаўленыя якія-небудзь раздзелы ці рубрыкі.

Доступ да праектау можна будзе ажыццявіць і праз мабільныя прылады.

«Мы хочам, каб вы карысталіся менавіта мабільнымі прыкладаннямі, бо так хутчэй, зручней, а галоўнае — надзейней.

Да новага года пакажам і іншыя спосабы чытаць і глядзець «Медузу», — гаворыцца ў звароце да чытачоў.

7 кастрычніка для карыстальнікаў адкрыўся сайт, на якім да 20 кастрычніка для прагляду была даступная толькі галоўная старонка, дзе коратка выкладзены рэдакцыйныя стандарты праекта.

Галоўны рэдактар Meduza — Галіна Цімчанка.

Кіраўніцтвам праекта будуць таксама займацца Іван Калпакоў і былы дырэктар па прадуктах часопіса «Афіша» Ілля Красільшчыкаў. Таксама вядома, што ў Meduza будзе шмат супрацоўнікаў Lenta.ru, якія сышлі пасля звальнення Цімчанка акцыянерам холдынгу «Афіша-Рамблер-Суп» Аляксандр Мамут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?