20.10.2014 / 13:12

Філ Чмыр з Drum Ecstasy: Я ненавіджу беларускую мову  185

Вельмі дзіўнае прызнанне зрабіў лідар гурту Drum Ecstasy.

Музыкант напісаў на сваёй старонцы ў Facebook: «Я ненавижу беларуски язык, как все что мне навязывают» (правапіс арыгіналу захаваны), а потым дадаў ніжэй: «Мозг выкідае ўсё тое, чым мы не карыстаемся. Доінасэптакорд мне больш патрэбны, чым Беларусі, і тое забыты. І яго не навязваюць, што важна… Я мінчанін, а ў нас у горадзе, колькі я сябе памятаю, гаварылі па-руску, усе акром настаўнікаў беларускай мовы, і тое, толькі на ўроках. Нават на пісьменніцкіх дачах класікі бел.літ размаўлялі па-расійску з расійскамоўнымі, напэўна былі інтэлігентнымі людзьмі» (пераклад на беларускую).

Сваю пазіцыю музыка акрэсліваў і раней, у інтэрв'ю галоўрэду Tuzin.fm Сяргею Будкіну. Музыкант тады таксама згадаў пра сваё непрыманне беларускай мовы і зазначыў, што ненавідзіць нацыянальную ідэю і людзей, якія яе прасоўваюць. Тады на досыць зняважлівыя выказванні музыканта было вырашана не рабіць акцэнту, каб не нашкодзіць ягонай рэпутацыі.

0
права / Адказаць
20.10.2014 / 13:15
Ненависть съедает того, кто ненавидит. Вот так-то, мистер Чмырь.
0
knot / Адказаць
20.10.2014 / 13:18
выдалена
0
Car / Адказаць
20.10.2014 / 13:19
Чэл робiць сабе чорны PR.
Паказаць усе каментары/ 185 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру