У Магілёве міліцыя адшукала двух выхаванцаў Дзяржаўнага спецыяльнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 2, якія самавольна пакінулі ўстанову адукацыі закрытага тыпу. 

Нагадаем, уцёкі са спецвучылішча юнакі 1998 года нараджэння ўчынілі 12 кастрычніка. Гэты інцыдэнт, звязаны з самавольным пакіданнем выхаванцамі навучальнай установы, стаў ужо чацвёртым з пачатку год. 

Магіляўчане Кірыл Купцоў і Мікіта Булахаў былі знойдзены 18 кастрычніка ў выніку праведзеных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў на тэрыторыі Магілёва, паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?