Пра гэта экс-міністр замежных спраў Польшчы расказаў у інтэрв'ю Politico Magazine.

«Гэта была адна з першых рэчаў, якія Пуцін сказаў кіраўніку ўрада Дональду Туску, калі ён наведваў Маскву. Ён працягваў казаць, што Украіна — гэта штучная краіна, і што Львоў — гэта польскі горад, то чаму б нам разам гэта неяк не вырашыць?» — сказаў Радаслаў Сікорскі, які з кастрычніка займае пасаду кіраўніка польскага Сейма.

Сікорскі таксама выказаў меркаванне, што яшчэ больш за 6 гадоў таму Пуцін пачаў планаваць агрэсію супраць Украіны і пралічваць, якія рэгіёны Украіны яму будзе выгадна захапіць, а якія — не. Паводле яго дадзеных, Крэмль лічыў выгаднай анексію Запарожскай, Днепрапятроўскай і Адэскай абласцей і нявыгадным — далучэнне Данбаса, частку якога цяпер кантралююць прарасійскія баевікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?