20.10.2014 / 21:47

Сустрэча з Віктарам Марціновічам у Лунінцы — 21 кастрычніка

Заўтра, 21 кастрычніка, а 13-й гадзіне ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы Лунінца адбудзецца сустрэча з Віктарам Марціновічам. На радзіме пісьменнік прабудзе да выходных, на гэты тыдзень у яго запланавана некалькі мерапрыемстваў. 

«Менск сустрэў вільгаццю і сцюжай — тут мёрзнуць вушы, мёрзнуць пальцы, тут нават хада змяняецца, пачынаеш сутуліцца, зберагаючы цяпло, хаваючы шыю ў шалік. Адпачыць і адаспацца пасля нямецкага турнэ не атрымаецца: у сераду ўвечары вяду экскурсію па выставе неверагоднай Natalja Haraczaja, прысвечанай свету Мовы 墨瓦, распавядаю пра Чайнатаўн і трыяды; у чацвер еду з прэзентацыяй рамана ў Гародню… Але самае незвычайнае мерапрыемства — заўтра, 21-га кастрычніка: у 13.00 мяне чакаюць у Цэнтральнай раённай бібліятэцы Лунінца — добры кантраст будзе пасля дрэздэнскага «Холу славы», пасля берлінскіх і франкфурцкіх чытанняў мінулага тыдня. Скатацца ў Лунінец прапанавалі паплечнікі з кніжнага распаўсюду. Ідэя ў тым, каб паспрабаваць з'явіцца ў невялічкім горадзе, які не надта часта наведваюць людзі са сталіцаў, паразмаўляць там пра літаратуру і пра жыццё. Прадчуванне, што я запомню гэта надоўга, цікава, ці скажуць тое ж людзі з Лунінца…» — піша Марціновіч у сваім фэйсбуку. 

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру