Еўрасаюз не змяніў санкцыі супраць Расіі. Пра гэта паведаміла ў панядзелак 20 кастрычніка, Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.

«Усё застаецца па-ранейшаму», - сказала яна, адказваючы на пытанне пра санкцыі супраць Расіі па выніках сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЕС у Люксембургу.

Паводле слоў Эштан, нягледзячы на некаторы прагрэс у выкананні мінскага пратакола па Украіне, «шмат яшчэ неабходна зрабіць», а «працэс спынення агню застаецца пакуль яшчэ вельмі далікатным». У той жа час яна падкрэсліла, што ЕС, як абяцаў, будзе пераглядаць пазіцыю па санкцыях.

Як паведаміла кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі, міністры дамовіліся працягнуць аказваць насельніцтву Украіны гуманітарную дапамогу, якая ўжо склала 63 мільёны еўра. Таксама ўдзельнікі сустрэчы пацвердзілі гатоўнасць супрацоўнічаць з Кіевам у правядзенні эканамічных і палітычных рэформаў, фінансуючы місію па рэформе ў сферы бяспекі і садзейнічаючы заключэння пагаднення паміж Украінай і Расіяй па пастаўках энергіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?