Кніга мае назву «Жыццё ў праўдзе» і змяшчае сем сусветнавядомых праграмных эсэ Вацлава Гаўла перыяду яго дысідэнцтва ў ЧССР (у тым ліку «Сіла бяссільных», «Гісторыя і таталітарызм» або «Слова пра слова»), і столькі ж прамоў аўтара часоў яго прэзідэнцтва. Кніга, апроч уласна твораў Гаўла, утрымлівае таксама «Дэкларацыю Хартыі-77», да стварэння якой аўтар меў непасрэднае дачыненне, і кароткі агляд ягонага жыцця ў датах.

Прадстаўленыя тэксты даюць яскравае ўяўленне пра надзвычайную глыбіню і аб’ёмнасць мыслення чэшскага гуманіста і грамадскага дзеяча. Нават праз шмат гадоў пасля свайго напісання, эсэ і прамовы вельмі надзённа гучаць і для беларускай сітуацыі.

Кніга выйшла ў выдавецтве «Логвінаў» і стала дзявятай у серыі «Чэшская калекцыя». Эсэ Гаўла пераклалі на беларускую мову Сяргей Сматрычэнка і Юлія Сматрычэнка, прадмову напісаў Лявон Баршчэўскі.

Прэзентацыя кнігі «Жыццё ў праўдзе» адбудзецца 24 кастычніка ў галерэі Ў (Незалежнасці 37а). Падчас прэзентацыі выступіць Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мілан Экерт, а таксама адбудзецца сцэнічная чытка аднаактавай п’есы Вацлава Гаўла «Пратэст». Пачатак а 18-й. Уваход – вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?