Больш як за два гады чатыром прайдзісветам разам з неўстаноўленымi пакуль саўдзельнiкамi ўдавалася «зарабляць» вялiкiя грошы на iнсцэнiроўках дарожна‑транспартных здарэнняў.

Паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, праваахоўнiкамi затрыманы крымiнальны «квартэт», у якi ўваходзiлi жыхары сталiцы. 26‑гадовы раней судзiмы за крадзеж мiнчанiн, а таксама яго 39‑ 32‑ i 33‑гадовыя памагатыя iнсцэнiравалi ўчыненне на тэрыторыi сталiцы i Мiнскай вобласцi 6 дарожна‑транспартных здарэнняў i 2 злачынстваў. Махляры разлiчвалi сарваць неблагi «куш» са страхавых арганiзацый — страхавыя кампенсацыi па абавязковым страхаваннi грамадзянскай адказнасцi ўладальнiкаў транспартных сродкаў i добраахвотным страхаваннi. І да часу гэта сыходзiла iм з рук. Аферысты нанеслi страхавым арганiзацыям урон на суму больш за 51 мiльён рублёў i 26 тысяч долараў ЗША.

Паводле: Iгар Грышын, «Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0