Адміністрацыя Ленінскага раёна Берасця разам з Берасцейскім дзяржаўным універсітэтам прапануе студэнтам 1‑3 курсаў працу.

Студэнтаў запрашаюць стаць супрацоўнікамі моладзевага атрада па ахове правапарадку. Гэты атрад створаны ў лістападзе 2006 года. Складаецца са студэнтаў БрДзУ і дзейнічае ад Адміністрацыі Ленінскага раёна горада. І вось зараз адбываецца чарговы набор у шэрагі ахоўнікаў парадку.

У яго абавязкі ўваходзіць: Забеспячэнне назірання і аховы на мерапрыемствах арганізаваных універсітэтам, сумеснае нясенне службы па гораду з патрульна‑паставым палком, таксама супрацоўніцтва з Ленінскім РАУС, а менавіта дзяжурства з участковым інспектарам на аператыўных пунктах аховы правапарадку.

Атрымліваецца, што студэнтам прапануюць працу дружыннікаў, за ўсім назіраць, а потым паведамляць у міліцыю. Рыхтуюць маладых «шасцёрак» ды яшчэ і прапануюць за такую працу 20$ у месяц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?