22.10.2014 / 17:07

Глобус, Кісліцына, Федарэнка ўвайшлі ў журы прэміі Гедройца 4

Сёння стаў вядомы склад журы літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. У яе ўвайшлі 8 чалавек. Гэта:

Уладзімер Арлоў — паэт, празаік, гісторык;

Ігар Бабкоў — празаік і філосаф, лаўрэат прэміі Гедройца 2014;

Малгажата Бухалік — перакладчыца;

Адам Глобус — празаік, фіналіст прэміі Гедройца 2013;

Ганна Кісліцына — літаратуразнаўца, літаратурны крытык;

Андрэй Федарэнка — празаік, фіналіст прэміі Гедройца 2012;

Ціхан Чарнякевіч — літаратуразнаўца, літаратурны крытык;

Ганна Янкута — літаратурны крытык, перакладчыца.

Новымі людзьмі ў спісе сталі Адам Глобус, Ганна Кісліцына, Андрэй Федарэнка, Ігар Бабкоў і Ганна Янкута. У параўнанні з мінулым годам яны замянілі Альгерда Бахарэвіча, Барыса Пятровіча, Андрэя Хадановіча, Валянціна Акудовіча і Адама Паморскага. Засталіся ў журы Уладзімір Арлоў, Ціхан Чарнякевіч і Малгажата Бухалік.

Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца за найлепшую кнігу прозы за год на беларускай мове. Пераможца атрымлівае чэк на суму вызначаную польскім «Ідэя Банк».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

ЗП

0
Зямляк / Адказаць
22.10.2014 / 19:19
Задача ў журы няпростая: падзяліць другое і трэцяе месца...
0
Глог / Адказаць
22.10.2014 / 19:58
А з першым месцам што -- пытанне ужо вырашанае?
0
Зямляк / Адказаць
22.10.2014 / 21:05
Дык жа Бахарэвіч зачакаўся ў чарзе... Вунь і раман "цалкам чытэльны" якраз гатовы)
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру