Феномен захавання ў нашых сённяшніх умовах «вільнянашаўскіх», «смаленскнашаўскіх» і падобных настрояў тлумачыцца толькі адным — некаторыя людзі мысляць катэгорыямі стогадовай ці прынамсі сямідзесяцігадовай даўніны. Лічаць, што і цяпер на памежных з Рэспублікай Беларусь землях жыве насельніцтва, нацыянальная самаідэнтыфікацыя якога збольшага не акрэсленая. І значыць, яго можна яшчэ павярнуць пры пэўных умовах у любы бок. А гэта вялікая аблуда. 100 гадоў і некалькі пакаленняў не могуць прайсці зусім дарма.
«Cмаленскнашаўства» наша наіўнае 38
Піша гісторык Алесь Пашкевіч.