14 сьнежня арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска‑Магілёўскі скіраваў Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Мітрапаліту Мінскаму і Слуцкаму Філарэту віншаванне з імянінамі.

У прыватнасці, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч піша:

«З нагоды святкавання Вашых імянінаў прыміце мае самыя сардэчныя віншаванні і найлепшыя пажаданні. Вашыя намаганні, скіраваныя на духоўнае адраджэнне нашай Бацькаўшчыны, усталяванне ў ёй міра і згоды, а таксама развіццё братняга дыялогу з іншымі вызнаннямі здабылі Вам, як выдатнаму іерарху Праваслаўнай Царквы, заслужаны аўтарытэт і павагу. Ад усёй душы жадаю Вам шчодрага Божага благаслаўлення, патрэбных ласкаў, моцнага здароўя і неабходных для выканання ўскладзенай Божым Провідам на Вашыя плечы місіі дароў Найвышэйшага ў гэты лёсавызначальны для сучаснага свету час».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?