Пракуратура Кастрычніцкага раёна Мінска санкцыянавала змяшчэнне пад варту абвінавачванага ў забойстве, учыненым 13 гадоў таму. 

Як паведаміў намеснік пракурора Кастрычніцкага раёна Данат Дабравольскі, злачынства было ўчынена ў ноч з 1 на 2 верасня 2001 года ў Праязным завулку ў сталіцы. У той час 22-гадовы малады чалавек, ураджэнец Мінскай вобласці, падчас п'янай сваркі ўдарамі нажа фактычна адрэзаў галаву 18-гадоваму мінчаніну. Пасля гэтага ўцёк. 

Абвінавачваны ў забойстве быў затрыманы ў кастрычніку гэтага года ў Мінску, калі прыехаў да сваякоў з Цюменскай вобласці Расіі, дзе, не змяняючы грамадзянства, жыў і працаваў, завёў сям'ю і дзяцей. Пасля затрымання ён даў прызнальныя паказанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?