Здарэнні11

У Баранавічах махляры пад выглядам журналістаў абакралі пенсіянерку

Аферысты прадставіліся 88-гадовай жанчыне карэспандэнтамі мясцовай газеты.

Як паведамілі «ІР» у Баранавіцкім ГАУС, 22 кастрычніка дзве жанчыны шляхам падману трапілі ў кватэру да састарэлай бабулі і ўкралі ў яе 15 мільёнаў рублёў.

– Злачынцы спачатку спрабавалі датэлефанавацца да пенсіянеркі праз дамафон, аднак тая не здымала трубку. Тады аферысткі набралі нумар кватэры суседзяў, і яны без пытанняў адкрылі дзверы ў пад'езд, – расказала прэс-афіцэр Баранавіцкага ГАУС Вольга Сакута.

Потым махляркі падняліся ў патрэбную кватэру, прадставіліся сталай жанчыне супрацоўнікамі мясцовай газеты і расказалі аб «неўзабаве маючай адбыцца дэнамінацыі».

— «Журналісткі» прапанавалі старой жанчыне абмяняць грошы, якія збірала на сваё пахаванне, на новыя купюры – бабуля пагадзілася. І пакуль госці нібы перапісвалі нумары старых банкнотаў, пенсіянерка пайшла зрабіць ім гарбаты. Аднак вярнуўшыся, ужо не ўбачыла ні грошай, ні «карэспандэнтаў», – падагульніла Вольга Сакута.

У міліцыі нагадваюць, што не варта адмыкаць дзверы незнаёмым людзям, каб не стаць ахвяраю злачынства.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі1

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Усе навіны →
Усе навіны

«Трэба раздзяліць адукацыю і беларусізацыю». Нечаканая прапанова гісторыка Цімоха Акудовіча28

Мінчук купіў на аўкцыёне кватэру з пенсіянеркай, якая два гады наадрэз адмаўляецца высяляцца11

Бармена з Гродна пасадзілі за «распальванне варожасці». Справа ў каментарах у тэлеграме — хоць ён іх і выдаліў8

Мінчук папрасіў барысту абмяняць 250 рублёў — і пайшоў з прыбыткам. Фокус трапіў на відэа2

Беларускім іпэшнікам упершыню за апошнія гады думаюць палегчыць умовы працы. Што плануюць змяніць3

Лідар расійскага гурта «Рукі вверх!» адкрывае ў Магілёве бар, дзе ўсё будзе прадавацца за жукойны1

Некалькі расійскіх дронаў праляцелі вечарам над Гомельскай вобласцю1

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларускай літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай18

Расія нанесла ўдар па Кіеве: разбураныя два жылыя дамы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі1

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць