24.10.2014 / 13:36

Лукашэнка: Яшчэ свежыя ў памяці выбухі на Дзень Незалежнасці ў 2008-м і ў мінскім метро ў 2011-м гадах 5

БелТА

У цяперашніх умовах новыя выклікі нацыянальнай бяспецы дыктуюць неабходнасць глыбока прадуманых падыходаў, цвёрдасці і дысцыпліны ў вырашэнні пастаўленых задач.

Пра гэта заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння на мерапрыемстве, прысвечаным 20-годдзю з дня ўтварэння Службы бяспекі прэзідэнта Беларусі.

«Адна з самых сур'ёзных пагроз, якой супрацьстаіць у тым ліку і Служба бяспекі, — распаўсюде тэрарызму, які не прызнае геаграфічных межаў, палітычных сістэм і нормаў маралі», — падкрэсліў ён.

Ён акцэнтаваў увагу на тым, што «пераследуючы мэты па знішчэнні асобных службовых асоб, тэрарысты не грэбуюць арганізоўваць і праводзіць свае акцыі ў месцах масавага збору людзей, пры гэтым ахвяры вылічаюцца дзясяткамі і сотнямі чалавечых жыццяў».

«На жаль, Беларусь не стала выключэннем у гэтым плане. Яшчэ свежыя ў памяці агідныя па сваёй сутнасці выбухі ў Дзень Незалежнасці ў 2008 годзе і ў мінскім метро ў 2011 годзе, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Улічваючы гэта, у вашай структуры ва ўзаемадзеянні з дзяржаўнымі органамі бяспекі неабходна надаць асаблівую ўвагу арганізацыі і правядзенню масавых культурных і спартыўных мерапрыемстваў.

Пільнасць павінна быць паўсядзённа і паўсюдна».

Сучасны свет не стаіць на месцы. Як заўважыў Аляксандр Лукашэнка, усё большы распаўсюд атрымліваюць навукова-тэхнічныя і інфармацыйныя сістэмы, якія набываюць прынцыпова новыя магчымасці, якасці і ўласцівасці. Але гэтымі дасягненнямі карыстаюцца не толькі на карысць. Імі ў сваёй падрыўной дзейнасці могуць скарыстацца і агрэсіўна настроеныя дэструктыўныя арганізацыі.

У сувязі з гэтым Лукашэнка падкрэсліў, што самая пільная ўвага павінна надавацца якаснаму эфектыўнаму аператыўна-тэхнічнаму забеспячэнню мерапрыемстваў з удзелам ахоўных асоб.

Пошук выбуховых прылад, прыстасаванняў для несанкцыянаванага здыму інфармацыі з'яўляецца надзвычай важнай задачай, якая патрабуе пастаяннага ўдасканалення ведаў супрацоўнікаў усіх падраздзяленняў.

Як лічыць Аляксандр Лукашэнка, поспех будзе забяспечаны толькі ў тым выпадку, калі супрацоўнікі здолеюць выявіць прыкметы магчымага злачынства і не дапусціць трагічных падзей.

«Гэта абавязвае вас дасканала валодаць рэальнай абстаноўкай, ацэньваць наступствы яе змяненні і аператыўна выпрацоўваць эфектыўныя меры. Нельга працаваць усляпую і даганяць цягнік. Узровень вашага прафесіяналізму вызначаецца тым, наколькі выразна і пісьменна папярэджваць магчымыя негатыўныя з'явы і следства гэтых з'яў», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аб'ектыўна ацэньваючы працу Службы бяспекі за 20 гадоў, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўсе яе падраздзяленні свае задачы выконваюць.

0
дарэчы, аб пцічках / Адказаць
24.10.2014 / 13:42
Не, ну каб узарвалі станцыю побач з рэзідэнцыяй, і ніхто не пайшоў у адстаўку, бо пільнасці і прафесіяналізма, каб папярэдзіць, не хапіла, як гэта назваць???!
0
Кy-Ky / Адказаць
24.10.2014 / 13:58
Яшчэ свежыя ў памяці выбухі ... ================================= Dobra, što nahadau. A to ja usio vahajusia, za kaho halasavac`. Toļki za jaho ! Bo nichto inšy sytuacyju u rukach nie utrymaje. Kraina skocicca u bardak. Ja praviļna ciabie zrazumieu, tavaryš prezydent ?
0
заходні беларус / Адказаць
24.10.2014 / 15:04
..."Аб'ектыўна ацэньваючы працу Службы бяспекі за 20 гадоў, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўсе яе падраздзяленні свае задачы выконваюць... http://www.youtube.com/watch?v=tErlABswwwY настораживает фраза, сказанная на 25:08
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру