24.10.2014 / 14:23

Выхавацелька дзіцячага сада разам з дзецьмі трапіла пад колы аўто 3

У Старадарожскім раёне выхавацелька дзіцячага садка разам з дзецьмі трапіла пад колы аўтамабіля.

У вёсцы Горкі мясцовы жыхар 1954 года нараджэння на аўтамабілі ГАЗ 3110 здзейсніў наезд на пешаходаў: 27-гадовую выхавацельку дзіцячага сада, і двух яе трохгадовых выхаванцаў.

Пацярпелыя пераходзілі праезную частку па-за пешаходным пераходам, распавялі ў ДАІ.

Выхавацелька і дзеці з цялеснымі пашкоджаннямі былі дастаўлены ў бальніцу. Па дадзеным факце праводзіцца праверка. Устаноўлена, што пешаходны пераход знаходзіўся ў зоне бачнасці.

0
Валерьян / Адказаць
24.10.2014 / 14:47
жэсть
0
мова / Адказаць
24.10.2014 / 21:52
А чаму "выхавацелька", а не "выхавальніца"?
0
как то так... / Адказаць
26.10.2014 / 00:28
"Пацярпелыя пераходзілі праезную частку па-за пешаходным пераходам, распавялі ў ДАІ..." ... может даже и поверил бы, что так все и было, если бы не "...ГАЗ 3110..." на таких "машинах" ездят как, правило те, кого "отмазывать" будут допоследнего.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру