24.10.2014 / 14:46

Меркель: Санкцыі супраць Расіі павінны быць захаваныя 7

spiegel.de

Рэжым спынення агню ў Данбасе не выконваецца. Па гэтай прычыне ўжо уведзеныя санкцыі супраць Расіі павінны быць захаваныя, заявіла канцлер Германіі Ангела Меркель.

Паводле яе слоў, з пачатку перамір'я загінулі некалькі сотняў людзей.

«Калі ў нас загінулі больш за 200 чалавек, нельга казаць, што быў прыняты рэжым спынення агню», — заявіла яна на прэс-канферэнцыі.

Лідар Германіі таксама занепакоеная выбарамі, якія маюць намер правесці «апалчэнцы» ў Данбасе. «Цалкам дакладна зразумела, што яны не адпавядаюць украінскаму заканадаўству», — заявіла Меркель.

Пра тое, што лідары краін Еўрасаюза не будуць абмяркоўваць пытанне аб адмене ці зробяць больш жорсткімі санкцыі супраць Расіі, раней паведамляла і агенцтва Reuters. Крыніцы выдання ў дыпламатычных колах паведамлялі, што на саміце ЕС 23-24 кастрычніка гэта пытанне падымацца не будуць.

Пры гэтым лідары краін Еўрасаюза запатрабуюць ад Расіі прыкласці больш намаганняў для нармалізацыі сітуацыі ва Украіне. «Расійская Федэрацыя павінна паважаць нацыянальны суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і прыкласці намаганні для палітычнай стабілізацыі і эканамічнага аздараўлення Украіны», — прыводзіла агенцтва праект заявы.

0
Палістовец / Адказаць
24.10.2014 / 14:54
Спадарыня Меркель павінна выступаць менавіта за ўзмацненьне санкцый... бо Расея парушыла ўсе дамоўленасьці і не спыніла баявые дзеяньні
0
Уладзимер / Адказаць
24.10.2014 / 17:00
А што думае з гэтай нагоды таварыш Шродэр?
0
zzz / Адказаць
24.10.2014 / 20:28
Санкцыі павінны стаць больш жорсткімі.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру