Дзяніс і Віта з дзецьмі з’ехалі з Украіны, калі баявыя дзеянні пачаліся ў іх родным горадзе – Шахцёрску.

Цяпер яны жывуць у вёсцы пад Бабруйскам – там уцекачам прапанавалі працу і кватэру. Тут жа, у беларускай вёсцы, Дзяніс і Віта выпадкова сустрэлі сваякоў з Шахцёрска – таксама ўцекачоў. Такая сустрэча не надта здзіўляе, калі ўлічыць, што яшчэ на пачатку восені, паводле дадзеных ААН, у Беларусі было больш за 25 000 перасяленцаў з Украіны.

У якіх умовах жывуць уцекачы з Данбаса ў Беларусі? Што думаюць пра краіну, у якую прыехалі? Як разважаюць пра ўкраінскую сітуацыю?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?