Свет1212

СБУ затрымала дыверсанта, які прадставіўся генералам ФСБ

СБУ пад Кіевам затрымала расійскага дыверсанта, які прадставіўся генералам ФСБ па прозвішчы Грачышкін, памочнікам дэпутата Дзярждумы Расіі.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіў кіраўнік СБУ Валянцін Налівайчанка.

«Гэты грамадзянін РФ называўся генералам ФСБ, яго прозвішча Грачышкін, у яго ёсць пасведчанні намесніка галоўнага рэдактара «Российских новостей», памочніка дэпутата Дзярждумы», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, затрыманы падазраецца ў арганізацыі пратэстаў нацгвардзейцаў пад Адміністрацыяй прэзідэнта.

«Ён не проста затрыманы, мы гаворым пра тое, што менавіта гэты лялькавод, пражываючы апошні месяц у Кіеўскай вобласці, арганізоўваў і каардынаваў такія правапарушэнні: правакацыі па інспіраванні так званых пратэстных акцый Нацгвардыі каля Адміністрацыі прэзідэнта», — дадаў ён.

Па словах кіраўніка СБУ, у дадзены час гэты грамадзянін РФ дае паказанні ўкраінскім праваахоўнікам.

Акрамя таго, паводле дадзеных СБУ, менавіта гэты чалавек арганізоўваў вываз цел загінулых грамадзян РФ з тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей, а таксама непасрэдна кантактаваў з тэрарыстамі.

Як вядома, салдаты-нацгвардзейцы тэрміновай службы з Кіеўскай вобласці 13 кастрычніка зладзілі акцыю каля Адміністрацыі прэзідэнта Украіны з патрабаваннем дэмабілізацыі.

Пракуратура Цэнтральнага рэгіёна праводзіць расследаванне па факце бяздзейнасці камандзіраў асобных вайсковых частак Нацгвардыі з гэтай нагоды.

Галоўны ваенны пракурор Украіны Анатоль Маціёс паведаміў, што па наяўнай у праваахоўных органах інфармацыі вайскоўцаў Нацгвардыі заклікалі пратэставаць у сацыяльных сетках з тэрыторыі Расіі.

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню55

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

На поўначы Брэста працягвае смярдзець, улады заклікаюць «не панікаваць»2

Са Швецыі дэпартуюць яшчэ адну беларускую сям'ю11

Пад Быхавам адкрылі помнік археалагічнай знаходцы 1960 года. Ён падобны да надмагілля

Ва Украіне пад уплывам пратэстаў вяртаюць незалежнасць антыкарупцыйным органам8

У Мёрах падлетак прадаваў парнаграфію, выкарыстаўшы нумар суседа

Берасцеец ператварыў сямітонны валун у каменную ванну5

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі7

«Саўт-парк» жорстка высмяяў Трампа. Белы дом рэзка асудзіў12

РПЦ запатрабавала ад Беларускай праваслаўнай царквы вярнуць у назвах згадванне Маскоўскага патрыярхата52

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню55

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць