Брытанская каралева Лізавета II падчас цырымоніі адкрыцця новай галерэі ў Музеі навукі ў Лондане адправіла сваё першае паведамленне ў «Твітары» пад уласным імем.
У твіты, адпраўленым з планшэтнага камп'ютара, гаворыцца, што каралева радая адкрыццю новай галерэі, прысвечанай гісторыі сувязі і інфарматыкі, і спадзяецца, што людзі з задавальненнем будуць яе наведваць.
Для адпраўкі паведамлення Лізавета II выкарыстала ўліковы запіс @British Monarchy, на які падпісаныя больш за 720 тысяч фолавераў.
Паведамленне было імгненна рэтвітнутае тысячы разоў.
0
0
0
0
0
0