24.10.2014 / 22:04

У ЗША вучань адкрыў страляніну ў школе, шэсць чалавек параненыя 2

Шэсць чалавек параненыя ў выніку страляніны ў амерыканскай школе ў штаце Вашынгтон на захадзе краіны, паведамляюць мясцовыя СМІ.

Як паведамляе выданне Seattle Times, адзін з вучняў адкрыў агонь у школе Marysville-Pilchuck ў пятніцу раніцай.

Дэталяў паліцыя пакуль не апублікавала, аднак паведамляецца пра шэсць параненых. Паврдле дадзеных выдання, частка вучняў была эвакуяваная з будынка школы, частка застаецца ў класных памяшканнях.

На сайце навучальнай установы паведамляецца, што школа зачыненая «ў сувязі з надзвычайнай сітуацыяй». Аб характары таго, што адбылося, нічога не гаворыцца.

На кадрах, якія трансляваў мясцовы тэлеканал King5, відаць, што дзяцей выводзяць з будынка, пры гэтым ніхто не бяжыць.

0
Цмок / Адказаць
24.10.2014 / 22:37
Зараз зноўку будуць вінаваціць права на нашэнне зброю ў ЗША, уводзіць забароны, нагляды. А па факту вінаватыя сістэма адукацыі і сямейнае становішча. І наўрацці нешта іншае.
0
morzh / Адказаць
24.10.2014 / 23:30
Nie, budut vinavatsits Putina.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру