На Сонцы адбыліся магутныя ўспышкі — прадвеснікі магнітных бур, паведамляюць інфармагенцтвы.

Прычынай магутных выбухаў на Сонца стала гіганцкая пляма «AR 2192». Яна была выяўленая навукоўцамі ў кастрычніку бягучага года. На працягу некалькіх дзён пляма актыўна павялічвалася, дасягнуўшы памераў Юпітэра — каля 140 тыс. км у дыяметры. Сёння яна з'яўляецца самай буйной, якую ўдавалася назіраць з пачатку цяперашняга сонечнага цыклу, то бок са студзеня 2008 года.

Спецыялісты НАСА паведамляюць, што магутныя ўспышкі на Сонцы, прычынай якіх стала пляма, могуць паўплываць на магнітнае поле Зямлі. Актыўнае Сонца ўжо выклікала палярныя ззянні, якія можна назіраць у некаторых кутках зямнога шара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?