«Што за дзіва? Фінляндыя на абгортцы падарункавай шакаладкі стала часткай Расіі», — пішуць фінскія СМІ.

Чытач фінскай газеты Ilta-Sanomatt распавёў, што быў вельмі здзіўлены, калі тыдзень таму ў адной з кніжных крам на Неўскім праспекце Санкт-Пецярбурга ўбачыў незвычайную шакаладку.

На абгортцы пліткі шакаладу напісана «Карта Расіі 2015», дзе адлюстраваныя цяперашнія межы Расіі і «перспектыўныя» тэрыторыі. Чырвонымі «перспектыўнымі» рыскамі зафарбаваная Фінляндыя, а таксама іншыя краіны Еўропы і Азія.

«Там было шмат розных відаў падарункавага шакаладу, але ўсе астатнія былі традыцыйнымі», — распавядае чытач. 

На шакаладцы ёсць таксама папярэджанне-прабачэнне ад вытворцы, якое фінскі пакупнік, калі ён не валодае расейскай, не змог бы прачытаць: агаворваецца, што выява на малюнку з'яўляецца мастацкай, а кампанія-вытворца паважае нацыянальныя пачуцці ўсіх грамадзян і не імкнецца іх абразіць.

Шакаладкі з картай выпускае кампанія «ShokoBox». У офісе фірмы патлумачылі, што карту маляваў адзін з удзельнікаў конкурсу дызайнераў. Імя яго не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?