Творчы дуэт фатографаў «Канаплёў + Лейдзік» 27 кастрычніка праводзіць дзень адчыненых дзвярэй.

Фатографы Юлія Лейдзік і Яўген Канаплёў працуюць разам з 2011 года. Важным этапам у развіцці іх творчага дуэта стала адкрыццё фотастудыі. Студыя дае магчымасць не толькі рэалізаваць свае праекты, але і з’яўляецца пляцоўкай для навучэння фатаграфіі па пашыранай праграме курса «ЯК», правядзення семінараў і майстар-класаў, выставаў, а таксама аўкцыёнаў па продажы ўжо гатовых работ.

Фатографы збіраюцца распрадаць экспазіцыю сваёй выставы. Аўкцыён пачнуць 26 кастрычніка вузкім колам блізкіх сяброў і калегаў. Стартавы кошт кожнай працы вельмі дэмакратычны — 500.000 рублёў.

Для ўсіх, хто захоча пагутарыць з фатографамі і натхніцца іх працамі ў нязмушанай атмасферы, а таксама набыць фотапрацы, 27 кастрычніка, у панядзелак, з 12.00 да 20.00 у студыі пройдзе Дзень адчыненых дзвярэй. Юля і Жэня з задавальненнем пагавораць з усімі гасцямі за кубкам гарбаты.

Адрас студыі: Мінск, Чырвонаармейская, 21 (завод імя Кірава)

Інфармацыя: +376 29176 56 26

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0