Мільёны бразільцаў праз некалькі гадзін прыйдуць на выбарчыя ўчасткі, каб узяць удзел у другім туры прэзідэнцкіх выбараў.

Як адзначаюць СМІ, гэтым разам разрыў паміж прэтэндэнтамі на прэзідэнцкі фатэль — адзін з самых невялікіх за апошнія дзесяцігоддзі.

Дзеючаму прэзідэнту Дылме Русеф супрацьстаіць правацэнтрысцкі кандыдат Эсіа Невес. У першым туры Русеф атрымала 41% галасоў, яе супернік — 34%.

Як паказваюць назіральнікі, вынік галасавання можа вырашыць пазіцыя сярэдняга класа прамысловых гарадоў паўднёвага усходу краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?