У нядзелю ў Тунісе праходзяць парламенцкія выбары, у якіх бярэ ўдзел больш за 100 палітычных партый.

Амаль чатыры гады таму ў Тунісе адбылася рэвалюцыя, якая прывяла да звяржэння прэзідэнта Зіна Абідзіна Бэн-Алі і якая паслужыла стымулам да масавых пратэстаў у іншых арабскіх краінах — працэсу, які атрымаў назву «арабская вясна».

Для ўдзелу ў волевыяўленні зарэгістравалася 5 мільёнаў тунісцаў. Прадстаўнік Незалежнай высокай камісіі па выбарах Кемаль Тужані паведаміў, што бяспека на выбарчых участках будзе гарантаваць армія.

У лістападзе ў Тунісе пройдуць яшчэ і прэзідэнцкія выбары.