Арыштанты харкаўскага СІЗА галасуюць гэтак, як і астатнія грамадзяне Украіны. Паставіла птушачкі ў выбарчых бюлетэнях і экс-мэр Славянска Нэля Штэпа, якая з ліпеня ўтрымліваецца ў мясцовым СІЗА. На першым паверсе быў арганізаваны спецучастак для галасавання.

Першымі на спецучастак для галасавання прывялі ставіць птушачкі жанчын-арыштантак. Усяго іх у установе 95. У першых шэрагах арыштантак прагаласавала і Нэля Штэпа. Яна прыйшла на выбары ў белай сукенцы, тонкіх светлых калготках і невысокіх чаравіках на танкетцы.

Штэпа прыкметна схуднела, але выглядае добра — валасы выкладзеныя ў прычоску, на твары - макіяж.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?