Photo Eugenijus Rauduvė

Photo Eugenijus Rauduvė

Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў падчас відэабрыфінгу 27 кастрычніка. 

«У апошнія дні кастрычніка чакаецца спакойнае, ціхае і камфортнае надвор'е. Усе актыўныя цыклоны будуць нас мінаць, краіна будзе знаходзіцца пад уплывам ачагу павышанага атмасфернага ціску, і разам з паўднёвымі вятрамі будзе паступаць цяплейшае паветра. Да пятніцы прагназуецца без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман», — сказаў сіноптык. 

У аўторак тэмпература ноччу чакаецца ад мінус 9°С па паўднёвым усходзе да плюс 2°С па поўначы краіны, днём плюс 4—10°С. 

У сераду ноччу мінус 1—7°С, у паўночна-заходніх раёнах 0 — плюс 2°С, днём плюс 5—10°С. 

У чацвер ноччу мінус 1—7°С, у паўночна-заходніх раёнах 0 — плюс 2°С, днём плюс 3—9°С. 

Паводле слоў Рабава, у пятніцу «на фоне павышанага атмасфернага ціску цераз нашу краіну будзе праходзіць малаактыўны атмасферны фронт», які прынясе больш воблачнасці і ў асобных раёнах — кароткачасовыя дажджы. Месцамі туман. Тэмпература паветра ноччу мінус 4 — плюс 3°С, днём плюс 2—8°С. 

«Далей атмасферны фронт пакіне нашу краіну, і 1 лістапада, у суботу, зноў пераважна без ападкаў. Месцамі туман», — паведаміў сіноптык. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 6°С, месцамі да мінус 8°С, днём плюс 2—8°С. 

У нядзелю цераз Беларусь пройдзе чарговы атмасферны фронт з Балтыйскага мора, які прынясе кароткачасовыя дажджы пераважна па паўночна-заходняй палове краіны, ноччу месцамі з мокрым снегам. Магчымы слабы галалёд. Тэмпература паветра ноччу мінус 4 — плюс 3°С, па паўднёвым усходзе мінус 5—7°С, днём плюс 2—8°С, па паўднёвым захадзе да плюс 10°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?