Атручэннем абярнуўся паход двух пенсіянераў у лазню ў Свіслачы.

Як паведамляе Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС, 25 кастрычніка ў 12.15 са Свіслацкай цэнтральнай раённай бальніцы паступіла інфармацыя пра шпіталізацыю ў рэанімацыйнае аддзяленне з дыягназам «атручэнне чадным газам» двух мужчын 1948 і 1951 гадоў нараджэння, пенсіянераў.

Мужчыны атрымалі атручэнне ў парыльным аддзяленні грамадскай лазні, што належыць Свіслацкаму РУП ЖКГ. Стан пацярпелых здавальняючы, акалічнасці здарэння ўдакладняюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?