Кіраўнік генэральнага штабу ўзброеных сіл Турцыі Ясар Б’юканіт заявіў, што Злучаныя Штаты ўхвалілі нанясеньне паветраных удараў па пазыцыях курдзкіх баевікоў на поўначы Іраку.

Турэцкія самалёты бамбавалі шэраг горных вёсак. Загінула жанчына.

Віцэ-прэм’ер Турцыі Джэміль Чычэк заявіў, што рэйды супраць курдзкіх паўстанцаў будуць працягвацца, і заклікаў іх здацца, — паведамляе Радио Свобода

Амэрыканскае пасольства ў Анкары выступіла з адымслвоай заяваў, дзе адзначаецца, што ЗША не давалі згоды на турэцкія бомбавыя ўдары, аднак туркі праінфармавалі амэрыканскае камандаваньне пра час іх нанясеньня.

«Мы не ўхвалялі ніякіх рашэньняў, і ня нам іх ухваляць. Аднак нас праінфармавалі загадзя», — заявіў агенцыі Асашыэйтэд прэс адзін з дымпляматаў.

Тым ня менш, ЗША адкрыла паветраную прастору для турэцкіх самалётаў, — перадае Руская служба Бі-бі-сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0