Мінскія гарвыканкам і аблвыканкам дазволілі Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ правесці 2 лістапада, у Дзень памінання продкаў Дзяды, шэсце па Мінску, а таксама мітынг у месцы масавага пахавання ахвяр рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты.

Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі. 

Збор прызначаны на 10.30 каля будынка Мінскага гадзіннікавага завода на праспекце Незалежнасці. 

Плануецца, што калона пачне шэсце па тратуары ў 11.00 і прыбудзе ў Курапаты да 14.30, пасля чаго пачнецца мітынг. «Маршрут шэсця і месца мітынгу традыцыйныя. Мы нічога не мянялі: аб маршруце ведаюць людзі, улады яго адпрацавалі за шмат гадоў», — адзначыў Беленькі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?