Натальля Пяткевіч

Зацікаўленасьць ва ўсталяваньні больш шчыльнага ўзаемадзеяньня і супрацоўніцтва ў сфэры грамадзкай інфармацыі выказалі на сустрэчы ў штаб‑кватэры ААН у Нью‑Ёрку намесьніца кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі Натальля Пяткевіч і намесьнік генэральнага сакратара ААН па камунікацыях і грамадзкай інфармацыі Кіё Акасака.

Натальля Пяткевіч заклікала кіраўніка інфармацыйнага падразьдзяленьня сакратарыяту ААН да больш актыўнага выкарыстаньня магчымасьцяў сыстэмы ААН для шырокага распаўсюджваньня на рэгулярнай аснове аб’ектыўнай і збалянсаванай інфармацыі пра Беларусь, і, найперш, пра посьпехі й дасягненьні краіны ў вырашэньні задач разьвіцьця тысячагодзьдзя, а таксама пра істотны ўнёсак Беларусі ў працу арганізацыі. Намесьніца кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта адцеміла, што ў сваю чаргу ў Беларусі робіцца максымум намаганьняў для таго, каб нацыянальныя электронныя і друкаваныя сродкі масавай інфармацыі збалянсавана, поўна і на паўсядзённай аснове асьвятлялі жыцьцё й падзеі ў ААН.

Намесьнік генэральнага сакратара ААН выразіў згоду з тым. што ў працы інфармацыйнай службы ААН большы акцэнт трэба рабіць на распаўсюджваньне інфармацыі пра «гісторыі посьпеху», пра станоўчыя прыклады таго, як нацыянальныя намаганьні дзяржаў‑сябраў ААН дапамагаюць знаходзіць адказ на глябальныя выклікі, якія стаяць перад сусьветнай супольнасьцю.

Па выніках сусрэчы дасягнутая дамоўленасьць пра ўсталяваньне больш шчыльнага супрацоўніцтва між Беларусьсю й сакратарыятам ААН па пытаньнях грамадзкай інфармацыі.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0