Аляксандар Мілінкевіч

«Абяцаны расійскім прэзідэнтам крэдыт памерам у 1,5 млрд. даляраў не выратуе беларускую эканоміку, — перакананы лідэр незарэгістраванага Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, — «ён толькі дае часовую палёгку дзяржаўнаму бюджэту. За зачыненымі дзвярыма два кіраўнікі дзяржаваў вырашалі праблему ўнутранай расійскай палітыкі, а ніяк не безумоўна важныя для нашых народаў добрасуседскія адносіны Беларусі і Расіі».

У таямніцы засталіся пытанні, на якіх умовах Беларусі прадстаўляецца новы расійскі крэдыт і ў якія сферы гаспадаркі будуць накіраваныя гэтыя сродкі, — падкрэсліў Аляксандр Мілінкевіч.

Па словах Аляксандра Мілінкевіча, вынікі візіта прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў Беларусь яшчэ раз падцвердзілі — існуючая мадэль эканомікі краіны не ў стане выжываць без знешніх пазыкаў. Эканамічная сістэма, заснаваная на падаўленні прыватнай ініцыятывы і захаванні поўнай залежнасці грамадзян ад дзяржавы не дазваляе эфектыўна выкарыстоўваць даступныя рэсурсы. Кіраўніцтва краіны яскрава дэманструе, што не магло і не можа выкарыстаць спрыяльную сітуацыю для беларускіх тавараў на знешніх рынках пры нізкіх унутранных цэнах на энерганосбіты дзеля захавання макраэканамічнай стабільнасці.

Відавочна, што захоўваецца сітуацыя, у якой стасункі паміж афіцыйным Мінскам і Масквой застаюцца закрытымі для шырокіх колаў грамадства.

Макраэканамічная стабільнасць Беларусі надалей цалкам залежыць ад эканамічнай падтрымкі з боку Расіі, а дакладней, кіраўніцтва гэтай краіны. Такая сітуацыя з’яўляецца недапушчальнай з пункту гледжання нацыянальных інтарэсаў Беларусі, — перакананы Аляксандр Мілінкевіч.

milinkevich.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0