У насельніцтва сталі папулярныя пакупкі праз інтэрнэт, у падатковай — праверкі дзейнасці інтэрнэт-крам.

Падатковыя органы аналізуюць інфармацыю, размешчаную на форумах, у сацсетях і іншых інтэрнэт-пляцоўках, каб выявіць асоб, якія ажыццяўляюць незаконную дзейнасць, і накіроўваюць да іх раптоўную праверку. Пра гэта распавялі прадстаўнікі МНС Беларусі на прэс-канферэнцыі «Кантрольная дзейнасць падатковых органаў Беларусі, накіраваная на скарачэнне ценявога абароту».

Ні для каго не сакрэт, што ў сферы інтэрнэт-гандлю актыўна выкарыстоўваецца аплата тавару наяўнымі, што дазваляе некаторым работнікам ажыццяўляць рэалізацыю тавару без адлюстравання ў бухгалтарскім уліку. Падатковая адсочвае гэта, а таксама актыўна выяўляе рэалізацыю шэрых тавараў, якія нелегальна ўвозяцца ў нашу краіну.

Усяго, паводле інфармацыі МНС, за перыяд са студзеня па кастрычнік бягучага года падатковыя органы адсачылі праз інтэрнэт і накіравалі пазапланавыя праверкі да 800 прадаўцоў. У выніку з ценявога абароту канфіскавана таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў і грашовых сродкаў на суму каля 70 млрд рублёў. Па словах Міхаіла Махтадуя, намесніка начальніка кіраўніцтва арганізацыі праверак і кантролю сеткі Інтэрнэт Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, у параўнанні з 2013 годам эфектыўнасць праверкі законнасці ажыццяўлення гандлю праз інтэрнэт падатковымі органамі павялічылася ў 2,4 раза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?