ria.ru

ria.ru

Прычын не прызнаваць выбары ў так званых Данецкай і Луганскай народных рэспубліках ў Расіі няма, пра гэта заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

«Правядзенне выбараў — гэта рашэнне, якое прынята кіраўніцтвам гэтых рэспублік. Гэтыя выбары адбудуцца», — заявіў Пяскоў.

Перад гэтым пра тое, што расійская ўлада прызнае выбары ў самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР», заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.

У Кіеве заявілі, што тыя выбары не будуць легітымнымі, і настойваюць на правядзенні ў асобных раёнах Данбаса пазачарговых мясцовых выбараў паводле ўкраінскіх законаў.

У ЗША і Еўрасаюзе таксама заявілі, што не прызнаюць выбараў прарасейскіх сепаратыстаў.

2 лістапада ў самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР» плануюць правесці так званыя «парламенцкія» і «прэзідэнцкія» выбары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?