28.10.2014 / 13:52

Жыхара расійскага гарадка затрымалі на ўласным вяселлі за забойства кубкам у лоб 6

Жыхар горада Вічуга (Іванаўская вобласць, Расія) затрыманы супрацоўнікамі паліцыі падчас рэгістрацыі шлюбу за ўхіленне ад адбыцця пакарання за забойства. Пра гэта паведамляе IvanovoNews.ru.

Вічуга — гарадская вуліца

Як устанавалі супрацоўнікі праваахоўных органаў, у чэрвені 2014 затрыманы распіваў ў сябе дома з сябрамі спіртное. Убачыўшы, што яго прыяцель абдымае адну з удзельніц застолля, гаспадар запатрабаваў пакінуць яе ў спакоі, а пасля адмовы — ударыў сабутэльніка керамічным кубкам у лоб. Пацярпелы памёр.

За некалькі дзён да затрымання Колікаў быў прысуджаны Вічугскім гарадскім судом да аднаго году і трох месяцаў калоніі агульнага рэжыму за забойства па неасцярожнасці. Аднак на абвяшчэнне прысуду ён не прыйшоў. Супрацоўнікі паліцыі затрымалі яго падчас рэгістрацыі шлюбу з жанчынай, з-за якой ён здзейсніў злачынства.

0
Корч / Адказаць
28.10.2014 / 14:02
Dzič rasiejskaja. A zirnicie, jakaja daroha u horadzie ! I vo hetkija balvany pchnucca u europu vučyc` žycciu ! Jak lidary eurapiejskich krainau uvohulie z ichnym Pucinym za adzin stol sjadajuc` ?
0
Н-да! / Адказаць
28.10.2014 / 14:05
Пьянка - кружкой в лоб- свадьба.... А улица!" А памятники! Какое убожество !!!
0
kafka / Адказаць
28.10.2014 / 14:08
любовь по-русски --2
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру