28.10.2014 / 16:29

Літва ўзмацняе супрацьтанкавую абарону новымі СТРК 3

Міністэрства абароны Літвы паведаміла пра намер набыць у ЗША дадатковую партыю супрацьтанкавых ракетных комплексаў FGM-148 «Джэвелін» на суму $20 млн. Кангрэс ЗША даў дазвол на продаж узбраенняў месяц таму.

Сістэма «мягкага пуску» ракет «Джэвелін». 

Папярэдне Літва купляла комплексы «Джэвелін» ў 2001 годзе на $9,6 млн.

СТРК «Джэвелін» — пераносны комплекс для знішчэння бранятэхнікі, умацаваных аб'ектаў і малахуткасных і нізкавышынных цэляў, такіх як верталёты ці беспілотнікі, на адлегласці ад 75 да 2500 м. Знаходзіцца на ўзбраенні арміі ЗША з 1996 года.

Чакаецца, што першыя комплексы новай партыі Літва атрымае ў 2015 годзе.

Таксама ў кастрычніку 2014 года Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША рэкамэндаваў дазволіць продаж СТРК «Джэвелін» Эстоніі.

Аляксандр Гелагаеў

0
FN SCAR-L / Адказаць
28.10.2014 / 17:18
Тоже не плохой вариант, руские танки не пройдут. Ещё надо что небудь для воздушных целей.
0
Albert Bochan / Адказаць
28.10.2014 / 17:54
Аляксандр Гелагаеў, скажыце, ці СТРК «Джэвелін» лепшы за беларуска-украінскі СТРК «Скіф»?
0
АГ / Адказаць
28.10.2014 / 20:12
Скіф распрацоўваўся на 10 год пазней за Джэвелін, па афіцыйных дадзеных мае большую дальнасць і трохі лепш прабівае браню.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру