28.10.2014 / 18:25

Павел Севярынец аднаўляе курсы «духоўнага спецназа» 11

11 лістапада ў Менску стартуюць новыя «Курсы Ды-джэяў Адраджэння». Дванаццаць двухгадзінных заняткаў штотыдня, па аўторках — гэта праграма для моладзі, якая пакліканая рыхтаваць грамадскіх лідараў у галіне актыўнай беларусізацыі (канцэрты, вечарыны, шоу, віктарыны і г. д.)

Курсы «Ды-джэяў Адраджэння» ўключаюць:

— Тэсты на беларускі IQ
— Асабісты рэйтынг і выпрабаванні на кожным занятку
— Псіхалагічнае арыентаванне
— Правілы: як захапляць людзей
— Сеціва, радыё, тэлевізія
— Шоу Беларушчыны
— «Высадка з парашутам» у глыбінцы
— Вынік — сертыфікат і перспектывы уласных праектаў

За ўсю гісторыю курсаў з 1999 г. (дзевяць выпускаў) было падрыхтавана каля 100 адмыслоўцаў «беларускага духоўнага спецназа», якія складаюць «Ордэн Ды-джэяў Адраджэння». Сярод іх — кіраўнікі Маладога Фронту Наста Палажанка і Зміцер Хведарук, лідары «Маладой Беларусі» Артур Фінькевіч і «Альтэрнатывы» Алег Корбан, пераможца міжнароднай алімпіяды па гісторыі Сяржук Васільеў, адзін з кіраўнікоў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Дзяніс Садоўскі, сакратар Беларускай Асацыяцыі Журналістаў Барыс Гарэцкі, чэмпіён Беларусі ў пажарным спорце Мікалай Тамашэвіч, міжнароднік Сяржук Лісічонак, грамадзкія «зоркі» Андрэй Кім, Алёна Валынец, Ірына Губская, Наталля Васілевіч, Кірыла Шык, журналісты Кастусь Шыталь, Віталь Зыблюк, Аксана Рудовіч…

Вядоўца — Павел Севярынец

Пачынаючы з 11 лістапада — кожны аўторак, 18.00.

Адрас — Менск, Чарнышэўскага, 3. Тэлефон — 8029 5160861 ( Павел)

Увага: бясплатна!

0
. Выхвацень-Задвігач / Адказаць
28.10.2014 / 18:53
Спадзяюся гэта будзе крэатыўна і цікава. І што гэта не звязана з ідэяй маральнай рэвалюцыі.
0
дзівак-матэматык у сеціве жыў ён хлеб з каўбасой выпад / Адказаць
28.10.2014 / 18:54
>бясплатна! бясплатны чыз вядома дзе.. і як жа не люблю гэтыя «тэсты», «выпрабаванні», «захапляць людзей» і сеціва.. і няма ў мяне ніякага IQ няма.. Q^Q «духоўны спецназ».. мама дарагая.. гэта ж які гэта ік'ю трэба мець, каб прыдумаць такое.. усім міру і дабра, як кажа наш 'сябра' giedras )
0
a / Адказаць
28.10.2014 / 19:05
побач з навінай пра казакоў гучыць як курсы для белзадротаў 2, нібыта не было гэтых гадоў і нічому не навычыліся. дзе адцісканні, дзе гірі?
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру