28.10.2014 / 18:01

Выбары ў «ДНР» на 100% кантралююцца Расіяй — аўдыёперахоп

Гэта вынікае з размовы расійскага паліттэхнолага Барадая са спікерам самаабвешчанай ДНР Літвінавым, якую апублікаваў Інфармацыйна-аналітычны цэнтр Рады нацыянальнай бяспекі абароны Украіны.

У размове гаворыцца аб метадах арганізацыі выбараў і пазначана, што «сітуацыя на 100% пад кантролем» Крамля.

Акрамя таго, суразмоўцы адзначылі, што меркаванне мясцовага насельніцтва на самай справе не мае ніякага значэння.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру