28.10.2014 / 18:38

Кіраўніцтва спраў прэзідэнта і Нацбанк выкупілі «Банк Масква-Мінск»

Расійскі прадавец аказаўся пад санкцыямі Захаду. 

У Нацбанку адбылося падпісанне дамовы куплі-продажу кантрольнага пакета акцый ААТ «Банк Масква-Мінск».

Пакупнікамі акцый сталі Нацбанк і «Парытэтбанк», якім валодае Кіраўніцтва справамі прэзідэнта.

Акцыі набыты ў расійскага «Банка Масквы» і швейцарскай кампаніі БМ Холдынг АГ, якія ўваходзяць у расійскую Групу ВТБ. Адметна, што і «Банк Масквы», і група ВТБ аказаліся пад санкцыямі Захаду.

ЯМ

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру