28.10.2014 / 19:56

Супрацоўніка ДАІ пакаралі за нецэнзурную лаянку і пагрозы 3

Супрацоўнік ДАІ Віцебскай вобласці пакараны за нецэнзурную лаянку і пагрозы, паведамляе сайт праваабаронцаў spring96.org

Праваабаронцы адзначаюць, што суд над супрацоўнікам Дзяржаўтаінспекцыі адбыўся не па заяве пакрыўджанага: міліцыянеры склалі пратакол на свайго калегу на падставе запісу відэарэгістратара, выкладзенага ў інтэрнэце. 

Інцыдэнт адбыўся ў Полацку тыдзень таму. На выкладзеным у інтэрнэт відэазапісе бачны грамадзянскі «Фальксваген», за рулём якога знаходзіцца чалавек у форме супрацоўніка ДАІ. Ён загадвае спыніцца спадарожнай аўтамашыне «Мерседэс» і звяртаецца да вадзіцеля ў нецэнзурнай форме. 

Пасля з'яўлення відэазапісу ў інтэрнэце вадзіцелю і пасажыру «Мерседэса» патэлефанавалі з міліцыі, апыталі і выклікалі ў суд на 17 кастрычніка ў якасці сведкі і пацярпелага. Інспектара ДАІ пакаралі на падставе двух артыкулаў КоАП — за хуліганства (нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы) і за пагрозы. Правапарушальніка не толькі аштрафавалі за такія дзеянні, але і звольнілі з ДАІ. 

Як адзначаюць праваабаронцы, Міхаіл, сябар вадзіцеля «Мерседэса», які выклаў відэазапіс у інтэрнэт, зусім не чакаў, што супрацоўніка ДАІ пакараюць. Таму сябры не звярталіся ні ў суд, ні да кіраўніцтва раённай ДАІ са скаргамі — не было даверу. 

Але відэаролік набраў больш за 50 тысяч праглядаў, быў рэтрансляваны ў полацкіх і наваполацкіх групах сацыяльных сетак, і карыстальнікі інтэрнэту пераважна выказваліся за тое, што супрацоўніка ДАІ трэба пакараць. Зараз у абмеркаваннях пішуць аб тым, што замоўчваць гэты выпадак было ўжо немагчыма — занадта шырока ён стаў вядомы. Таксама ўдзельнікі абмеркавання пішуць, што абараняць свае правы і дамагацца выканання заканадаўства варта, у тым ліку і такімі метадамі, як здарылася гэтым разам: наданнем публічнасці кожнаму падобнаму здарэнню.

0
тацяна / Адказаць
28.10.2014 / 20:59
маўчаць беларусам ужо немагчыма, бо гэта самазьнішчэньне!
0
дрыгавiч / Адказаць
29.10.2014 / 01:06
..не маучаць!!. ..не баяцца!!.
0
Гость / Адказаць
29.10.2014 / 08:06
Лично я не слышал мата в записи
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру