За наўмысныя дзеянні, якія вызначаюцца па сваім змесце выключным цынізмам, і ўчыненне крадзяжу асуджаны 41-гадовы непрацуючы жыхар Брэста. 

Як паведаміў старшы пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Генадзь Буры, 10 жніўня каля 21.00 у Брэсце недалёка ад Гузнянскага моста па праспекце Рэспублікі, мужчына, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, спрабаваў пазнаёміцца з дзвюма жанчынамі, якія адпачывалі на беразе ракі. 

Пасля таго як яны адмовіліся размаўляць з незнаёмцам, той прадэманстраваў ім свае палавыя органы. Адна з жанчын звярнулася ў міліцыю, і мужчыну затрымалі. 

Затым было ўстаноўлена, што гэты ж грамадзянін 6 сакавіка ў Брэсце ўкраў у свайго знаёмага, у якога быў у гасцях, мабільны тэлефон «Самсунг» коштам 320 тыс. рублёў. У гэты ж дзень збыў яго і на ўтаргаваныя грошы купіў сабе спіртное. 

13 кастрычніка суд Маскоўскага раёна Брэста прызнаў 41-гадовага мужчыну вінаватым паводле ч. 1 арт. 339 КК, ч. 2 арт. 205 КК і прызначыў пакаранне ў выглядзе двух гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі строга рэжыму. Паводле прыгавору суда выкрадзены ім мабільны тэлефон вернуты пацярпеламу. 

«У судовым пасяджэнні абвінавачваны заяўляў, што яму сорамна за свае паводзіны, і прасіў прабачэння ў жанчын. Сцвярджаў, што раззлаваўся на іх адмову мець з ім зносіны. Пры гэтым апраўдваў свае ўчынкі ўздзеяннем выпітага алкаголю», — расказаў Буры. 

Прыгавор яшчэ не набыў законную моц і можа быць абскарджаны. 

Раней мужчына быў восем разоў судзімы за крадзяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?