Улады Украіны абмежавалі ўезд на тэрыторыю краіны 14 артыстам і дзеячам культуры. Пра гэта паведамляе ў аўторак «Інтэрфакс» са спасылкай на словы міністра культуры Украіны Яўгена Нішчука.

Урад Украіны прыняў спіс з 14 расійскіх дзеячаў культуры, якім забаронены ўезд на тэрыторыю краіны.

«Дыскусіі аб увядзенні сектаральных і персанальных санкцый да дзеячаў культуры, якія адкрыта падтрымліваюць Расію ў яе агрэсіі па Украіне, вядуцца ўжо з моманту першых такіх заяў. Так, нядаўна урадам быў прыняты спіс з 14-ці чалавек, якія за іх антыўкраінскую пазіцыю сталі ў нашай краіне персонамі нон-грата», — заявіў Нішчук.

Канкрэтны пайменны спіс украінскі бок выдаваць адмовіўся.

Паводле міжнародных нормаў, як расказаў міністр культуры, Украіна не можа яго абвясціць. Ён прывёў у прыклад ЗША, дзе людзі даведваюцца пра свой статус толькі пры спробе перасячэння мяжы.

Уезд у краіну расійскім артыстам ўжо абмежавала Латвія. У ліпені 2014 краіна забараніла ўезд на тэрыторыю краіны Іосіфу Кабзону, Алегу Газманаву і спявачцы Валерыі. 

Таксама раней паведамлялася, што Украіна забараніла ўезд Іосіфу Кабзону, Івану Ахлабысціну і Міхаілу Задорнаву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?